19 траўня 2024, Нядзеля, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква патрабуе ад Кіева дамаўляцца з тэрарыстамі

15
Масква патрабуе ад Кіева дамаўляцца з тэрарыстамі

МЗС РФ адхіліла прапанову Украіны аб прамых перамовах што да ўрэгулявання крызісу ў Данбасе.

Са слоў намесніка кіраўніка ведамства Рыгора Карасіна, «на паўднёвым усходзе Украіны ёсць людзі, якім давярае насельніцтва». «Весці перамовы кіеўскай уладзе трэба не з Масквой, а з прадстаўнікамі паўднёва-ўсходу Украіны», - сказаў дыпламат у размове з «Інтэрфаксам».

Нагадаем, раней Кіеў запрасіў Маскву да перамоваў у дээскалацыі сітуацыі на Усходзе Украіны на нейтральнай тэрыторыі. Пра гэта заявіў прэм'ер краіны Арсень Яцэнюк у аўторак на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ерам Нарвегіі Эрнай Солберг. Ён падкрэсліў, што Расея працягвае эскалацыю канфлікту на Данбасе і нарошчвае прысутнасць сваіх войскаў на гэтых тэрыторыях. Ён мяркуе, што прагрэс у дээскалацыі канфлікту цалкам залежыць ад пазіцыі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і яго атачэння.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках