19 траўня 2024, Нядзеля, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Фёдараў: Сепаратысты ДНР і ЛНР нідзе не адчуваюць сябе так камфортна, як у Менску

3
Андрэй Фёдараў: Сепаратысты ДНР і ЛНР нідзе не адчуваюць сябе так камфортна, як у Менску

Кіраўнік МЗС Расеі сёння фактычна раскрыў, чаму Масква так трымаецца за Менск як за адзінае месца перамоў аб Украіне.

Пра гэта заявіў менскі палітолаг Андрэй Фёдараў, каментуючы адмову Расеі ад прамых перамоў з Украінай на "нейтральнай" тэрыторыі, перадае «Радыё Свабода».

«Бо няма ніякай упэўненасці, што ў іншым месцы ўкраінскія сепаратысты будуць запрошаныя да ўдзелу ў перамовах, будуць адчуваць сябе так камфортна, як у Менску. Вось менавіта гэта і прычына такіх паводзін Крамля», - заявіў ён.

Сустрэчы трохбаковай кантактнай групы ў фармаце «Украіна - Расея - АБСЕ» адносна ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны адбываліся ў Менску некалькі разоў. Ключавыя пункты пагадненняў, дасягнутых 5 і 18 верасня, прадугледжвалі часовае спыненне агню, адвод цяжкай артылерыі, абмен палоннымі, урэгуляванне кантролю расейска-ўкраінскай мяжы. Яны абавязковыя для выканання абодвума бакамі. Украінскі бок не раз заяўляў пра факты парушэння рэжыму спынення агню з боку сепаратысцкіх фарміраванняў на ўсходзе краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках