6 траўня 2024, панядзелак, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнэрга ЗША дапускае абвал коштаў нафты да $50 за барэль

5
Мінэнэрга ЗША дапускае абвал коштаў нафты да $50 за барэль

Амерыканскія ўлады разглядаюць варыянт падзення сусветных коштаў нафты да $50 за барэль.

Пра гэта заявіў кіраўнік агенцтва энэргетычнай інфармацыі пры міністэрстве энэргетыкі ЗША Адам Семінскі, паведамляе Bloomberg.

Са слоў прадстаўніка ЗША такі сцэнар знаходзіцца ў «межах магчымага». Чыноўнік таксама прывёў звесткі аналітыкаў, якія прагназуюць, што кошт нафты маркі WTI зваліцца да $62 за барэль ужо да сярэдзіны 2015 года.

«Мы бачылі максімумы, калі нафта каштавала $150. Бачылі і паніжэнні да $25-30. У той момант, калі нафта каштавала $150, было шмат людзей, якія думалі, што кошт паднімецца да $200. Я ніколі ў гэта не верыў», - падкрэсліў Семінскі.

Прадстаўнік Мінэнэрга ЗША заявіў, што ягоная ўстанова даследуе магчымыя наступствы падзення коштаў нафты.

На таргах у панядзелак кошт нафты маркі WTI ушчыльную наблізіўся да адзнакі $75 за барэль, кошт Brent знізіўся да $78,33 за барэль.

Аналітычнае выданне Business Weеk паведамляла, што калі кошт нафты прадоўжыць падзенне і не спыніцца на ўзроўні $90 за барэль, расейскую эканоміку чакае рэцэсія.

Найбуйнейшая інвестыцыйная кампанія ў свеце Goldman Sachs знізіла са $100 да $85 прагноз кошту нафты ў першым квартале 2015 года. У другім квартале аналітыкі прагназуюць далейшае падзенне коштаў - WTI зваліцца да $70 за барэль, а Brent - да $80.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках