6 траўня 2024, панядзелак, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Герашчанка: Сын Януковіча кіраваў барацьбой супраць Майдана

2
Антон Герашчанка: Сын Януковіча кіраваў барацьбой супраць Майдана

Алясандр Януковіч правёў апошнія дні перад расстрэлам пратэстоўцаў у кабінеце кіраўніка МУС Украіны.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы «Фэйсбук» напісаў саветнік Арсена Авакава Антон Герашчанка.

«Саша Стаматолаг абвінаваціў мяне ў хлусні. Маўляў нібыта я наводжу на яго дарэмшчыну заяўляючы пра тое, што ён прама датычны да арганізацыі злачынстваў супраць удзельнікаў Еўрамайдану. Пагражае судом аб абароне таго чаго ў яго няма - гонару і годнасці», - напісаў ён.

Са слоў дарадцы кіраўніка МУС, Аляксандр Януковіч мяркуе, што ён не датычны да злачынстваў супраць удзельнікаў рэвалюцыі Годнасці, дык няхай ён раскажа, што ён рабіў апошнія дні перад расстрэлам пратэстоўцаў, з кім сазвоньваўся, пра што казаў, якія даваў указанні.

«Навошта ён амаль штодня з'яўляўся ў МУС і не вылазіў з Кабінета Захарчанкі і фактычна кіраваў з ягонага Кабінета ўсёй барацьбой супраць Майдана? Так, былы міністр МУС Захарчанка, ягоны намеснікі Дубовік і Ратушняк разам з былым камандуючым унутранымі войскамі Станіславам Шуляком і камандзірам Кіеўскага Беркута збеглі ўслед за сямейкай Януковіча. Збеглі, каб схаваць і свае злачынствы і злачынствы сям'і Януковіча.

Але засталіся сведкі таго, як і хто апошнія тыдні рэжыму Януковіча фактычна кіраваў сілавымі структурамі і якія аддаваў каманды - гэта быў Аляксандр Януковіч, які вельмі хацеў захаваць уладу сабе і бацьку.

Увогуле чакаю з нецярпеннем Аляксандра Януковіча ва Украіне, каб ён разам з бацькам, Клюевым, Захарчанкам і К, распавёў ўсю праўду пра ўсе злачынствы якія яму вядомыя», - піша Антон Герашчанка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках