6 траўня 2024, панядзелак, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Нямеччыны пасля перамоваў у Маскве: «Падстаў для аптымізму няма»

6
Кіраўнік МЗС Нямеччыны пасля перамоваў у Маскве: «Падстаў для аптымізму няма»

Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер не бачыць падстаў для аптымізму пасля перамоваў з кіраўніком МЗС РФ.

Пра гэта паведамляе «Голос Америки».

«У цяперашняй сітуацыі няма падстаў для аптымізму», - заявіў Штайнмаер на прэс-канферэнцыі з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым пасля перамоваў у Маскве. «Калі б я быў задаволены сітуацыяй, мяне б тут не было», - дадаў ён.

Штайнмаер стаў першым высокапастаўленым прадстаўніком уладаў Нямеччыны, які наведаў Маскву за апошнія месяцы. Абодва міністра падкрэслілі неабходнасць прытрымлівацца Менскіх пагадненняў, падпісаных Масквой, Кіевам і тэрарыстамі пры пасярэдніцтве Арганізацыі ў бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Аднак рознагалоссі паміж імі падчас прэс-канферэнцыі кідаліся ў вочы: часамі абодва відавочна адчувалі дыскамфорт. Лаўроў заявіў, што дыялог паміж бакамі павінен улічваць псеўдавыбары, праведзеныя тэрарыстамі 2 лістапада насуперак агульнанацыянальным парламенцкім выбарам, што адбыліся трохі раней, і пратэстам Захаду.

Лаўроў заявіў таксама, што Расея не збіраецца «маліць» заходнія краіны аб зняцці санкцый, якія пагібельна ўздзейнічаюць на яе аслабленую эканоміку.

Фота: Ronny Hartmann/Photothek via Getty Images

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках