6 траўня 2024, панядзелак, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: У ЕЗ няма права на гнуткасць з Расеяй

2
Лінас Лінкявічус: У ЕЗ няма права на гнуткасць з Расеяй

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус мяркуе, што Захад павінен адысці ад палітыкі гнуткасці ў палітычным дыялогу з РФ.

Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта міністр заявіў у інтэрв'ю тэлекампаніі CNN, якое транслявалася мінулай ноччу.

Ён таксама раскрытыкаваў санкцыйныя пастановы Еўразвязу праз тое, што санкцыі нярэдка застаюцца дэкларатыўнымі.

«Мы сапраўды не робім дастаткова намаганняў. Мы рухаемся занадта павольна і нават часам губляем нашу мэту праз тое, што большая частка людзей у санкцыйным спісе не мае ніякага дачынення да працэсу прыняцця пастаноў у Расеі», - заявіў палітык.

Як вядома, шэраг краін ЕЗ на чале з Нямеччынай цягам многіх гадоў вызнавалі палітыку «прыцягнення Расеі» да дыялогу і дэмакратычных каштоўнасцяў.

Лінкявічус упэўнены, што такая палітыка правалілася і прыйшоў час ад яе адмовіцца.

«Ніякія намаганні па прыцягненню Расеі не далі поспеху. Было больш за сотню розных спроб прыцягнуць Расею, мы спрабавалі мець зносіны з ёй і быць сяброўскімі, чакаючы, што яна будзе рабіць тое ж самае. Але я баюся, што гэта не той выпадак (калі можна разлічваць на поспех)», - падкрэсліў ён.

Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў заходніх лідэраў змяніць падыход да дыялогу з Крамлём і спыніць палітыку гнуткасці як безвыніковую.

«Я не кажу, што нам трэба быць агрэсіўнымі, але, па меншай меры, давайце будзем паслядоўнымі. Калі мы будзем спрабаваць праяўляць гібкасць, расейскі бок ўспрыме гэта як слабасць і будзе меркаваць, што гэта - дазвол дзейнічаць так, як яна ўважае патрэбным», - падкрэсліў міністр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках