6 траўня 2024, панядзелак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў прагназуе, што новая Рада пачне працу 2 снежня

Турчынаў прагназуе, што новая Рада пачне працу 2 снежня

Новая Вярхоўная Рада пачне працу 2 снежня, калі не будзе прынятая іншая пастанова.

Пра гэта паведаміў спікер парламента Аляксандр Турчынаў, адкрываючы пасяджэнне дэпутацкай групы ў падрыхтоўцы першага пасяджэння ВР новага склікання, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

«Можна прагназаваць, што парламент новага склікання пачне працу 2 снежня», - сказаў ён. Са слоў Турчынава, група можа прызначыць і іншую дату правядзення першага пасяджэння.

Нагадаем, 10 лістапада Цэнтральная выбарчая камісія абвясціла афіцыйныя вынікі датэрміновых парламенцкіх выбараў у шматмандатнай выбарчай акрузе.

Паводле вынікаў галасавання, у Вярхоўную Раду восьмага склікання прайшлі Народны фронт, Блок Пятра Парашэнкі, Самадапамога, Апазіцыйны блок, Радыкальная партыя Алега Ляшко і Бацькаўшчына. Астатнія партыі не пераадолелі 5% прахадны бар'ер.

Раней у Блоку Парашэнкі прапанавалі правесці першае пасяджэнне новай Рады 25 лістапада.

Фота: AFP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках