7 траўня 2024, aўторак, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя просяць перагледзець новыя правілы продажу лекаў

48
Міністэрства аховы здароўя просяць перагледзець новыя правілы продажу лекаў

Партыя БНФ прапануе Міністэрству аховы здароўя ўдасканаліць парадак выдачы рэцэптаў на набыццё лекавых сродкаў.

Адпаведны зварот у міністэрства 19 лістапада накіраваны старшынём арганізацыі Аляксеем Янукевічам.

Як паведамілі charter97.org у прэс-службе партыі, зварот звязаны з шэрагам новаўвядзенняў па водпуску лекаў у аптэках.

З 19 кастрычніка ў Беларусі пачаў дзейнічаць новы парадак выпіскі рэцэптаў для набыцця лекаў. Ён прадугледжвае, што пры куплі лекавых сродкаў за поўны кошт выпісаныя рэцэпты павінны заставацца ў аптэцы. Пры гэтым на кожны лек павінен быць выпісаны асобны рэцэпт. "Гэта новаўвядзенне выклікала шматлікія нараканні з боку грамадзян. На працягу апошняга месяца, калі дзейнічае новы парадак, у Партыю БНФ паступілі шматлікія скаргі грамадзян на нязручнасці і перашкоды ў набыцці лекаў", - адзначаецца ў паведамленні.

Прынамсі, грамадзяне скардзяцца на неабходнасць атрымання некалькіх рэцэптаў, а таксама паўторнага звароту да лекараў. "Гэта для хворых азначае дадатковыя паходы да лекара, а для медыкаў - дадатковую нагрузку. Ступень занепакоенасці грамадзян нязручным новым парадкам працы з рэцэптамі, а таксама неабходнасцю залішніх візітаў да лекараў настолькі вялікая, што гэтая праблема набыла палітычны характар і падарвала давер да айчыннай сістэмы аховы здароўя", - мяркуюць у БНФ.

"На працягу восені сумесна з партнёрамі ў ініцыятыве кампаніі "Народны рэферэндум" праводзіліся слуханні ў пытаннях удасканалення сістэмы аховы здароўя. Так супала, што менавіта ў гэты перыяд улады ўвялі новы парадак выпіскі рэцэптаў. Патрабаванне пакідаць рэцэпт у аптэцы і неабходнасць ісці да лекара за новым рэцэптам пасля набыцця лекаў выклікае справядлівую незадаволенасць грамадзян. Медыцынскія ўстановы цяпер вымушаны марнаваць дадатковы час на выпіску новых рэцэптаў. Асабліва прыкра, што такая бюракратызацыя б'е па самых неабароненых людзях", - адзначыў Аляксей Янукевіч.

У сваім звароце ў Міністэрства аховы здароўя Партыя БНФ прапануе прыпыніць дзеянне пастановы аб новым парадку набыцця лекаў па рэцэпце, а таксама ўнесці канкрэтныя прапановы ў стварэнні эфектыўнай мадэлі выпіскі рэцэптаў, зручнай для пацыентаў і лекараў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках