6 траўня 2024, панядзелак, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко палепшыў свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу баксёраў

14
Клічко палепшыў свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу баксёраў

Пасля перамогі над Кубратам Пулевым украінскі чэмпіён Уладзімір Клічко палепшыў свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу.

Статыстычны партал Boxrec апублікаваў новую версію найлепшых баксёраў свету, якая складаецца незалежна ад вагавой катэгорыі. Клічко апярэдзіў у ёй зорку бокса з Філіпін Мэні Пак’яё. Першым жа па-ранейшаму ідзе амерыканец, самы багаты спартовец свету Флойд Мэюэзер, паведамляе «5 канал».

Цалкам рэйтынг выглядае наступным чынам:

1. Флойд Мэюэзер (ЗША)

2. Уладзімір Клічко (Украіна)

3. Мэні Пак’яё (Філіпіны)

4. Хуан Мануэль Маркес (Мексіка)

5. Саўл Альварэс (Мексіка)

6. Генадзь Галоўкін (Казахстан)

7. Карл Фроч (Вялікая Брытанія)

8. Дэні Гарсія (ЗША)

9. Аданіс Стывенсан (Канада)

10. Сяргей Кавалёў (Расея)

Нагадаем, што Уладзімір Клічко здолеў адправіць у накаўт Пулева ў пятым раўндзе напружанага бою. Таксама за час бою супернік ўкраінца тройчы пабываў у накдаўне.

Пасля перамогі над Пулевым Клічко заявіў, што дорыць сваю перамогу змагарам за незалежнасць Украіны, якія змагаюцца супраць расейскай агрэсіі ў Данбасе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках