6 траўня 2024, панядзелак, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятая частка прадпрыемстваў Менска стратная

8
Пятая частка прадпрыемстваў Менска стратная

У Менску паводле вынікаў працы за студзень-верасень 2014 г. стратнымі былі 308 арганізацый.

Гэта складае 18% ад іх агульнай колькасці, у той час як за аналагічны перыяд 2013 са стратамі спрацавалі 205 арганізацый або 12%, піша АФН.

Сума чыстай страты стратных арганізацый сталіцы за студзень-верасень 2014 склала 3,4 трлн рублёў, што ў 1,9 разы больш, чым за студзень-верасень 2013 года.

Найбольшая ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў склалася ў гатэльным і рэстаранным бізнэсе - 31,8% (супраць 15,2% у студзені-верасні 2013 года), у прамысловасці - 25,5% (15,6%), у сферы гандлю; рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання - 23,8% (17,9%), у аказанні камунальных, сацыяльных і персанальных паслуг - 21,6% (13,5%), ахове здароўя і аказанні сацыяльных паслуг - 18,8 % (6,3%), на транспарце - 18,4% (13,6%).

У будаўніцтве стратныя 16,7% прадпрыемстваў (10,5% год таму), сувязі - 15% (5%), фінансавай дзейнасці - 14,3% (0%), адукацыі - 11,4% (11,4%) , сферы аперацый з нерухомай маёмасцю, арэнды і аказання паслуг спажыўцам - 7,6% (6,2%), у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы - 5% (0%).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках