6 траўня 2024, панядзелак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы від тэрапіі: антыстрэсавыя кацяняты (Відэа)

5

Брэнд Tidy Cats запусціў кампанію «Каціная тэрапія».

Tidy Cats, брэнд кампаніі Nestle Purina ў вытворчасці тавараў для хатніх жывёл, запусцілі незвычайную «пушыстую» рэкламную кампанію пад назвай «Kitten therapy» («Каціная тэрапія»). Кампанія прапанавала пазбавіцца ад стрэсу з дапамогай кацянят. За тыдзень ролік набраў амаль 3 мільёны праглядаў. Крэатыўную ідэю распрацавала рэкламнае агенцтва Soul Pancake, USA, піша sostav.ru.

«Сакрэт збавення ад стрэсу? Кацяняты! Мы запрасілі мінакоў у наш вялікі шкляны «тэрапеўтычны» офіс і здзівілі іх гульнёй з кацянятамі», - гаворыцца ў апісанні да роліка.

Людзям на вуліцы прапануецца наведаць вялікі шкляны куб з шыльдай «Бясплатная тэрапія: заходзь і расслабся». На відэа некалькі мінакоў распавядаюць пра свае непрыемнасці і пра тое, чаму яны адчуваюць стрэс. Затым апранаюць навушнікі, заходзяць у «офіс» і усаджваюцца ямчэй. Голас у слухаўках прапануе заплюшчыць вочы, зрабіць глыбокі ўдых, расслабіцца і паслухаць кацінае варкатанне. Пасля слоў «А цяпер расплюшце вочы» ў кубе з'яўляецца кацяня. Потым яшчэ адно, і яшчэ, і яшчэ... Гэтыя мілыя стварэнні нікога не могуць пакінуць абыякавым. Пасля такой тэрапіі ўдзельнікі эксперыменту расплываюцца ва ўсмешцы і забываюць пра свае праблемы. Тым, у каго няма побач «офіса» з кацянятамі кампанія прапануе віртуальную кашэчую тэрапію Virtual #KittenTherapy.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках