26 красавiка 2024, Пятніца, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя верталёта ў Румыніі: восем загінулых

1
Аварыя верталёта ў Румыніі: восем загінулых

У Румыніі ў павеце Сібіў, размешчаным у цэнтры краіны, разбіўся вайсковы верталёт IAR-330 PUMA.

На борце знаходзіліся дзесяць чалавек: восем з іх загінулі, яшчэ двое атрымалі моцныя апёкі, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters.

«Два чалавекі з апёкамі былі эвакуяваныя», - распавяла прадстаўніца агенцтва ў надзвычайных сітуацыях Біянкі Сабаў (Bianca Sabau).

Верталёт разбіўся а 10:40 раніцы паводле мясцовага часу (11:40 паводле маскоўскага часу), паведамляецца на сайце Міністэрства абароны Румыніі.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. На месца катастрофы вылецеў кіраўнік ведамства Мірча Дуса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках