Украінцы разгледзяць пытанне аб уваходжанні ў NATO на рэферэндуме
8- 24.11.2014, 14:39
- 11,358
Пастанова аб уваходжанні ці не ўваходжанні Украіны ў NATO павінна прымацца на ўсеўкраінскім рэферэндуме.
Пра гэта Пётр Парашэнка сказаў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі Даляй Грыбаўскайтэ сёння ў Кіеве, піша УНІАН.
«Пастанова аб уваходжанні ці не ўваходжанні Украіны ў NATO - гэта выключна кампетэнцыя ўкраінскага народа... Намі напрацавана, мінімум 6 гадоў напружанай працы, для таго, каб краіна адпавядала крытэрам як з нагоды ўваходжання ў Еўразвяз, так і крытэрам NATO. І толькі тады ўкраінскі народ на рэферэндуме будзе мець магчымасць вызначыцца што да ўваходжання ці не ўваходжання», - сказаў Парашэнка.
Сёння генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што Украіна будзе сябрам NATO, калі выканае крытэры і калі гэтага захоча.
«Дзверы застаюцца адчыненымі. Мы так наважылі. Я быў на саміце ў Бухарэсце, калі мы наважылі, што Украіна будзе сябрам (NATO). Гэта пастанова застаецца ў дзеянні, калі Украіна выканае крытэры для сяброўства і калі яна гэтага захоча», - заявіў Столтэнберг.