26 красавiка 2024, Пятніца, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Лукашэнка прыбірае з дзяржструктур выхадцаў не з Беларусі

8
Раман Якаўлеўскі: Лукашэнка прыбірае з дзяржструктур выхадцаў не з Беларусі

Але гэта не з'яўляецца гарантыяй умацавання нацыянальнай бяспекі.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі распавёў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя», чаму, на ягоную думку, з пасады кіраўніка Мінабароны Беларусі звольнены Юрый Жадобін.

- Калі мы глядзім біяграфію Жадобіна, то бачым, што ён нарадзіўся не ў Беларусі. Мы можам выказаць такую версію, што ідзе ратацыя прадстаўнікоў дзяржаўных структур, у тым ліку і сілавых, - выхадцаў не з Беларусі. Я нагадаю, што былы начальнік службы бяспекі прэзідэнта быў таксама родам не з Беларусі. Ці з'яўляецца гэта гарантыяй нацыянальнай бяспекі - хто дзе і калі нарадзіўся? Не думаю», - распавёў Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, Лукашэнка вызваліў генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна ад пасады міністра абароны і звольніў яго з ваеннай службы ў запас праз узрост з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках