26 красавiка 2024, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Што гэта за паводзіны такія?

81
Лукашэнка: Што гэта за паводзіны такія?

Дыктатар заяўляе аб тым, што прыгнечаны пазіцыяй расейскіх уладаў, якія абмяжоўваюць пастаўкі беларускай прадукцыі ў РФ.

- Мяне сёння паводзіны расейскіх уладаў не проста здзіўляюць, а гнятуць. Калі бліжэйшым часам не будзе нармалізаваная гандаль паміж дзвюма краінамі, мы вымушаныя будзем рэагаваць. Што гэта за паводзіны такія?! - заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў чацвер у Менску з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам, паведамляе «Інтэрфакс».

Нагадаем, Расея забараніла практычна ўвесь імпарт мяса з Беларусі.

Рассельгаснагляд заяўляе аб неадпаведнасці беларускіх прадуктаў нормам і патрабаванням заканадаўства Расеі і Мытнага саюза. Паводле звестак установы, у беларускім мясе прысутнічаюць шкодныя мікраарганізмы і антыбіётыкі. З серады забаронены ўвоз прадуктаў вытворчасці ААТ «Агракамбінат Скідзельскі», ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», СЗАТ «Сервалюкс Агра», ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «Жлобінскі мясакамбінат», ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», ААТ «Рагачоўскага МКК» і ААТ «Птушкафабрыка «Рассвет».

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках