29 красавiка 2024, панядзелак, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Клепач: Пастанова АПЕК абрыне кошт нафты да $60

3
Андрэй Клепач: Пастанова АПЕК абрыне кошт нафты да $60

Пастанова АПЕК не зніжаць узровень здабычы нафты прывядзе да падзення кошту да $60-70 за барэль у кароткатэрміновай перспектыве.

Пра гэта намеснік старшыні Знешэканомбанка і былы намеснік міністра эканамічнага развіцця Расеі Андрэй Клепач заявіў «Интерфаксу».

«Адмова ад зніжэння квот будзе далей апускаць кошт нафты, а ўслед за ёй і рубель. Кошт можа знізіцца і да $60-70 за барэль», - сказаў ён.

Пры гэтым Клепач дапускае, што далейшае падзенне нафтавых коштаў можа падштурхнуць АПЕК да пастановы аб зніжэнні здабычы. Адбыцца гэта, паводле прагнозаў Клепача, можа раней за наступнае планавае пасяджэнне АПЕК, якое намечана на 5 чэрвеня 2015 года. «Як толькі АПЕК усё ж знізіць здабычу, кошты нафты падскокнуць уверх. Думаю, гэта магчыма да вясны», - мяркуе былы намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця.

На саміце АПЕК, які прайшоў у чацвер у Вене, краіны картэлі дамовіліся захаваць ранейшы ўзровень здабычы нафты на ўзроўні 30 млн бар у дзень. Услед за гэтай пастановай кошт барэля паўночнаморскай нафты Brent устанавіла новы рэкорд і апусцілася ніжэй за $72 за барэль. Расейскі рубель знізіўся да гістарычнага мінімуму. Курс еўра на Маскоўскай біржы перавысіў псіхалагічна важную адзнаку ў 60 руб. Паводле звестак на 23:20 мск еўрапейская валюта таргавалася на ўзроўні 60,92 руб/еўра. Курс даляра дагэтуль дасягнуў адзнакі ў 48,65 руб/дал.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках