29 красавiка 2024, панядзелак, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цюлені захапілі грамадскі пляж у Вялікабрытаніі

2
Цюлені захапілі грамадскі пляж у Вялікабрытаніі

Пляж, размешчаны на тэрыторыі запаведніка Blakeney Point у ангельскім Нарфолке, акупавалі цюлені.

Іх агульная колькасць не ўдакладняецца, аднак за апошнія некалькі месяцаў на беразе Паўночнага мора нарадзілася блізу тысячы жывёл, піша Lenta.ru.

Супрацоўнікі прыродаахоўнай зоны не могуць дакладна сказаць, чаму цюлені наважілі «каланізаваць» гэты пляж. Першыя асобіны з'явіліся тут яшчэ ў 2001 годзе, аднак іх ніколі не было так шмат, як сёлета.

Рэйнджар запаведніка Аджай Тэгала (Ajay Tegala), які праводзіць штодзённы маніторынг колькасці жывёл, распавёў, што шчанюкі цюленяў нараджаюцца на пляжы кожны дзень. Паводле апошніх падлікаў, іх колькасць склала 903 асобіны.

«Маленькіх цюленяў могуць задушыць іх бацькі, калі спалохаюцца і пачнуць кідацца ў мора. Гэта галоўная пагроза», - адзначыў Тэгала.

Абараніць шчанюкоў ад іх бацькоў супрацоўнікі запаведніка не могуць. Ім дазволена ўмешвацца ў жыццё статка, толькі калі жывёла атрымае траўму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках