29 красавiка 2024, панядзелак, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінфіне РФ змірыліся, што нафта бліжэйшыя гады будзе каштаваць ніжэй за $80 за барэль

6
У Мінфіне РФ змірыліся, што нафта бліжэйшыя гады будзе каштаваць ніжэй за $80 за барэль

Пастанова АПЕК не зніжаць квоты азначае, што праблема залішняй прапановы на сусветным рынку нафты хутка развязаная не будзе.

Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента доўгатэрміновага стратэгічнага планавання Мінфіна Расеі Максім Арэшкін, інфармуе «Ліга».

«Мы ўжо бачым апошнія дні, што адсутнасць рашучасці АПЕК у пытанні абмежавання аб'ёмаў здабычы прывяла да далейшага негатыўнага ціску на нафтавыя катыроўкі», - адзначыў Арэшкін.

З ягоных слоў, рынак застаецца ў стане залішняй прапановы і бягучая пастанова азначае, што хутка гэтая праблема вырашаная не будзе. Арэшкін мяркуе, што ў такіх умовах для Расеі «нават сцэнар $80 за барэль бліжэйшымі гадамі ўжо можна ацэньваць як умерана-аптымістычны».

«Гэтая сітуацыя ў чарговы раз пацвярджае нашу пазіцыю, што бюджэтная палітыка Расеі павінна адаптавацца да новых коштаў нафты, якія могуць застацца (на досыць нізкім узроўні) на працяглы перыяд часу. Сярэднетэрміновая адаптацыя азначае больш жорсткі падыход да дзяржаўных расходаў і іх магчымую аптымізацыю», - сказаў Арэшкін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках