29 красавiка 2024, панядзелак, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эва Копач: Мы павінны паказаць, што Польшча - дзяржава закону

Эва Копач: Мы павінны паказаць, што Польшча - дзяржава закону

Перад другім турам мясцовых выбараў у Польшчы прэм'ер-міністр краіны заклікала актыўна ўзяць удзел у галасаванні.

Эва Копач пракаментавала сітуацыю з першым турам выбараў і скандалам вакол падліку галасоў. Яна падкрэсліла, што ўсе сябры Цэнтрвыбаркама падалі ў адстаўку і панеслі адказнасць за сваю некампетэнтнасць. Прэм'ер-міністр заклікала таксама ўзяць удзел у другім туры і паказаць, што польская дэмакратыя мацнейшая за палітычныя сваркі ў краіне, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

- Задачай Цэнтрвыбаркама было ўмела і неадкладна падлічыць галасы з першага тура. Не падлягае сумневу, што гэтая задача не была выкананая, - заявіла Эва Копач. Прэм'ер-міністр дадала, што гэта аднак не доказ таго, што ў Польшчы дэмакратыя не працуе.

- Польская дэмакратыя моцная, стабільная і нішто ёй не пагражае. Чальцы Цэнтрвыбаркама не засталіся без наступстваў сваёй некампетэнтнасці, а Вышэйшая палата кантролю (NIK) старанна праверыць, якім спосабам укаранялася новая інфармацыйная сістэма - сказала яна.

Эва Копач заклікала палякаў узяць удзел у другім туры выбараў у мясцовыя органы кіравання

- У бліжэйшую нядзелю можам даказаць, што польская дэмакратыя мацнейшая за палітычную барацьбу і мацнейшая за сваркі, - падкрэсліла яна. - Толькі вы зможаце зняпраўдзіць тэзіс аб тым, што сёння Польшча бліжэй да Беларусі, чым да Захаду. Пакажыце, што Польшча з'яўляецца дзяржавай закону.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках