29 красавiка 2024, панядзелак, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады забаранілі акцыю ў гонар «Слуцкага збройнага чыну»

4
Улады забаранілі акцыю ў гонар «Слуцкага збройнага чыну»

Слуцкі райвыканкам не даў дазволу на правядзенне мітынгу ў Слуцку 29 лістапада.

Адпаведны адказ атрымаў кіраўнік гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віталь Амяльковіч.

У якасці падставы для забароны акцыі выканкам указаў, што заяўленае месца правядзення мітынгу (пляцоўка каля Слуцкага краязнаўчага музея) не з'яўляецца дазволеным месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў. Чыноўнікі спасылаюцца на тое, што адзінае месца ў горадзе, дзе можна праводзіць мітынгі ў Слуцку - гэта гарадскі стадыён. Таксама не былі дадзеныя і дазволы на правядзенне ўрачыстых сходаў у іншых месцах, звязаных з памяццю Слуцкага паўстання - у Грозаве, Семежаве ды Вызне.

- Адмова дадзеная паводле надуманых падставаў, і тут улады не дэманструюць паслядоўнасць - як раз каля краязнаўчага музея акцыі праводзяцца традыцыйна, і ў мінулым годзе ўдзельнікі мітынгу Партыі БНФ з гарадскога стадыёна рушылі да музея, дзе праходзіў дазволены мітынг КХП-БНФ. Апошні раз з забаронай святкавання «Слуцкага збройнага чыну» мы сутыкаліся ў 2012 годзе. Супастаўляючы гэтую пастанову чыноўнікаў з пераследам удзельнікаў і арганізатараў іншых восеньскіх акцый апазіцыі («Дзяды» ў Менску і Берасці, шанаванне памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы), а таксама шматлікія нематываваныя арышты і затрыманні грамадзянскіх актывістаў, я магу зрабіць выснову, што ўлады ўжо пачалі дзейнічаць у рэжыме падрыхтоўкі да палітычнай кампаніі 2015 года. Я прагназую, што падчас падрыхтоўкі да выбараў будуць паўтарацца такія падобныя меры ва ўдушэнні ўсіх праяваў грамадскай актыўнасці, - заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках