29 красавiка 2024, панядзелак, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Даішнікі» вымагалі хабар у кіроўцы з Баранавічаў

59
«Даішнікі» вымагалі хабар у кіроўцы з Баранавічаў

«Поспехі» барацьбы з карупцыяй у Баранавічах перасягнулі ўсе чаканні.

Пра гэта напісаў у рэдакцыю charter97.org аўтааматар Пашкевіч В.Р.

«Стаўшы пачаткоўцам кіроўцам у 2000 годзе, я быў папярэджаны работнікамі ДАІ Баранавічаў: «Плаціш перыядычна - спакойна ездзіш, нягледзячы на наяўныя парушэнні, і нават без правоў». І сапраўды, плаціў некалькі гадоў я спраўна, аднак пасля, калі ў краіне пачалася барацьба з карупцыяй, перастаў плаціць і прыніжацца перад супрацоўнікамі ДПС, паверыў уладам...

У выніку на мяне пачаўся пастаянны прэсінг з боку работнікаў ДПС Баранавічаў: маўляў, не хочаш плаціць - прымусім!

Ад сваіх калегаў-кіроўцаў - грузаперавозчыкаў, таксістаў - я ўвесь час чую пра хабар работнікам ДПС. Сітуацыя ў 2014 годзе ані не змянілася.

Вынікам маёй барацьбы з карупцыяй у горадзе Баранавічы стала тое, што мяне схавалі ў ІЧУ 25 лістапада 2014 года на некалькі сутак да суда за тое, што я адмовіўся плаціць хабар інспектару ДПС Вячаславу Шулейку і назваў работнікаў ДПС «хабарнікамі». Яны палічылі гэта «абразай асобы пры выкананні службовых абавязкаў»! Акрамя сутак у ІЧУ, суд прыцягнуў мяне да адказнасці паводле артыкула 23.5 КаАП да штрафу ў памеры 3,3 млн беларускіх рублёў. Каб не панадна было не плаціць хабару сваім калегам - «даішнікам».

Адзін напісаў рапарт, а другі, як звычайна, пацвердзіў. Кругавая парука ў краіне двайных стандартаў - і змагацца з гэтым бескарысна…», - піша кіроўца.

Нагадаем, хабарніцтва супрацоўнікаў ДАІ ў Беларусі - ні для каго ні сакрэт, чытачы паведамляюць аб падобных выпадках пастаянна.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках