29 красавiка 2024, панядзелак, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танную свініну на «Камароўцы» можна купіць да заўтра

18
Танную свініну на «Камароўцы» можна купіць да заўтра

Продаж таннай свініны на менскай Камароўцы будзе працягнуты да 29 лістапада.

Першая спроба знізіць цэны на свініну «ў пэўны час і ў патрэбным месцы» зробленая ў Менску 22 лістапада, выклікала шырокі водгук у масах. У перадапошнюю суботу лістапада каля мясных шэрагаў КУП «Менскі Камароўскі рынак», дзе прадавалі мяса па нязвыклай для канца 2014 цане Br63 тысячы за кілаграм, выстраіліся чэргі. Варта адзначыць, што не ўсе прадаўцы мяса ўзялі ўдзел у акцыі: з некалькіх дзясяткаў гандлёвых месцаў толькі ў сямі прадавалі свініну па названай цане, піша «Інтэрфакс».

У Галоўным упраўленні спажывецкага рынку, што ініцыявалі такую таварную інтэрвенцыю, справядліва палічылі, што гэтае мерапрыемства дазволіць «скарэктаваць цэны на свініну на рынку і ў большай меры задаволіць попыт на гэты тавар з боку пакупнікоў сталіцы». Іншыя прадаўцы на Камароўцы ў перыяд распродажу сапраўды кошты не завышалі. А вось наконт «задавальнення попыту» адным днём відавочна абмежавацца немагчыма.

Таму акцыю наважылі падоўжыць. Як паведаміла парталу www.interfax.by прэс-сакратарка Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Святлана Шыцікава, з улікам пажаданняў пакупнікоў на КУП «Менскі Камароўскі рынак» будзе працягнутае правядзенне таварных інтэрвенцый у рэалізацыі свініны. 29 лістападзе чатыры арганізацыі гандлю горада - ААТ «Заводскі Райхарчгандаль», ААТ «Жывінка», ААТ «Зорына» і ААТ «Азарэнне», а таксама два менскія холадакамбінаты і Менскі мясакамбінат прапануюць пакупнікам свініну па адзінай цане - Br63 тысячы за кілаграм.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках