29 красавiка 2024, панядзелак, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтапарк «залатой моладзі» ў Каліфорніі (Відэа)

14

У Каліфорніі дзеці багатых кітайскіх перасяленцаў ездзяць на самых дарагіх аўтамабілях, якія існуюць на сусветным аўтамабільным рынку.

Падлеткі арганізоўваюць таемныя сустрэчы, на якіх красуюцца на эксклюзіўных машынах перад сваімі «нябеднымі» аднагодкамі, у рэчах, якія стаяць сотні тысяч даляраў, піша сайт Сarscoops.com.

Журналіст аднаго з заходніх выданняў пабываў на такой вечарыне і пагутарыў з яе арганізатарамі. У асноўным, гэта 19-20 летнія ўладальнікі такіх экзатычных суперкараў, як Lamborghini, Bentle і Maserati, піша av.by.

Адна маладая лэдзі прызналася, што не ездзіць у школу на сваім купэ Maserati, каб не моцна вылучацца. Для паўсядзённых паездак у яе ёсць Audi А5.

«У мяне ёсць тры Ferrari, гэта самая новая», - пахваліўся адзін з падлеткаў. На пытанне рэпарцёра, чаму ён абраў менавіта такі аўтамабіль, хлопец адказаў, што вучыцца ў Каліфорніі, а назва Ferrari California здалася яму вельмі рамантычнай і ён яго купіў.

Дарэчы, у Каліфорніі размяшчаецца адна з самых вялікіх кітайскіх дыяспар у ЗША. Гэта тлумачыцца тым, што там вельмі развітае сурагатнае мацярынства і рэпрадуктыўныя тэхналогіі, якія дазваляюць кітайцам бесперашкодна заводзіць жаданую колькасць дзяцей.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках