29 красавiка 2024, панядзелак, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высылка праваабаронцы Танкачовай адтэрмінаваная на месяц

3
Высылка праваабаронцы Танкачовай адтэрмінаваная на месяц

Першамайскі РУУС 28 лістапада падоўжыў на 30 дзён рэгістрацыю на часовае знаходжанне ў Беларусі Алены Танкачовай.

Гэта рашэнне, паведаміла БелаПАН праваабаронца, было прынятае ў сувязі з абскарджаннем рашэння РУУС аб высылцы яе з краіны ў ГУУС Менгарвыканкама.

Нагадаем, 5 лістапада Першамайскі РУУС прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь, забараніўшы ёй наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады. Абскарджанне рашэння прадугледжвае прыпыненне загаду аб высылцы на тры месяцы, па месяцы на абскарджанне ў кожнай з прадугледжаных інстанцый. Пра гэта праваабаронцы 20 лістапада на асабістым прыёме паведаміў начальнік дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Скаргу ў ГУУС Танкачова накіравала сёння. "У Першамайскім РУУС я прасіла, каб мне адразу прадоўжылі рэгістрацыю на тры месяцы, так як у любым выпадку планую выкарыстоўваць абскарджанне ва ўсіх інстанцыях, у тым ліку судовых. Але ў міліцыі палічылі, што цяпер досыць падаўжэння на месяц", - сказала яна.

Танкачова з'яўляецца грамадзянкай Расеі, але пражывае ў Беларусі каля 30 гадоў, мае тут нерухомасць і сталую працу. На працягу 20 гадоў яна і ўзначалены ёю Цэнтр прававой трансфармацыі аказваюць прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама ў сітуацыях з парушэннямі праў чалавека. Падставай для рашэння ўлад сталі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай, зафіксаваныя відэакамерамі.

Сем тысяч подпісаў, сабраныя грамадскімі актывістамі пад просьбай не высылаць Танкачову з краіны, на рашэнне ўлад не паўплывалі. Паводле загада УУС Першамайскага раёна Менска ад 5 лістапада на працягу месяца Танкачова павінная пакінуць тэрыторыю Беларусі, уезд на якую ёй забаронены бліжэйшыя тры гады.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці лічаць дзеянні ўлад непрапарцыйнай і палітычна матываванай санкцыяй, звязанай з прафесійнай дзейнасцю праваабаронцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках