29 красавiка 2024, панядзелак, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь можа застацца без $1,5 мільярда нафтапошлін

35
Беларусь можа застацца без $1,5 мільярда нафтапошлін

Нафтапошліны застануцца ў бюджэце Беларусі, калі кошт нафты будзе вышэй за $70.

«Дэпутаты» верхняй палаты беларускага «парламента» сёння не падвялі распрацоўшчыкаў і ратыфікавалі папраўкі ў міжурадавую дамоўленасць з РФ, згодна з якім Беларусь зможа пакідаць у сваім бюджэце экспартныя пошліны на нафтапрадукты на суму не менш як $1,5 млрд. Іх ніколькі не збянтэжылі ўмовы гэтай паблажкі , якой Пуцін у канцы траўня купіў лаяльнасць Лукашэнкі пры ўзгадненні дагавора аб стварэнні ЕАЭС, піша АФН.

Між тым, краіны АПЕК і ўчорашняе падзенне коштаў на нафту - Brent да $71.5, WTI да $68,9 за барэль - ладна патрапалі нервы Лукашэнку і чальцам урада. І падобнае тузанне нерваў здарыцца яшчэ не раз, калі верыць міжнародным экспертам на рынку нафты.

Згодна з адобранымі папраўкамі нафтапошліны ў аб'ёме да $1,5 млрд. застаюцца ў бюджэце краіны пры ўмове, што сусветная цана на нафту будзе заставацца вышэй за $70 даляраў за барэль. Варта цане зваліцца ніжэй за гэты ўзровень, і Беларусь зноў будзе папаўняць нафтадалярамі бюджэт Расеі.

Калі спраўдзіцца прадказанне кіраўніка Раснафты Ігара Сечына, то ў 1-м паўгоддзі 2015 беларускаму бюджэту не відаць падсілкоўвання ў выглядзе экспартных пошлін на нафтапрадукты: Сечын чакае, што ў 1-м паўгоддзі 2015 цана на нафту можа зваліцца ніжэй за $60 даляраў за барэль.

Асноўныя экспарцёры АПЕК не хаваюць, што гатовыя мірыцца з падзеннем коштаў дзеля захавання сваёй дзелі на рынку, не падазраючы, у што можа абысціся сінявокай гэтая канкурэнтная барацьба на сусветным рынку. А гэта значыць, што цана на нафту прадоўжыць падзенне да таго часу, пакуль не перастане быць рэнтабельным фрэкінг у ЗША, гэта значыць, да $60 за барэль.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках