5 траўня 2024, Нядзеля, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква просіць ЕЗ скасаваць санкцыі

46
Масква просіць ЕЗ скасаваць санкцыі

МЗС Расеі заклікала ЕЗ скасаваць санкцыі ў абмен на адмову ад контрзахадаў з боку Масквы.

Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Расеі Аляксей Мяшкоў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу».

«Мы ад нашых еўрапейскіх партнёраў нічога не чакаем. Адзінае, на што мы разлічваем, каб яны выйшлі з бессэнсоўнай санкцыйнай спіралі і пайшлі па шляху скасавання санкцый і «чорных спісаў», што, у сваю чаргу, дазволіць нам адмовіцца ад нашых спісаў, - адзначыў ён. - Гэта будзе садзейнічаць і адмове ад прынятых намі контрзахадаў».

Намеснік кіраўніка МЗС РФ таксама адзначыў разбуральныя наступствы санкцый. Прынамсі, з ягоных слоў, падзенне тавараабароту паміж Расеяй і ЕЗ за дзевяць месяцаў 2014 года, «паводле асобных ацэнак - ад 2 да 3%, а з некаторымі краінамі гэтыя лічбы ідуць ужо на дзясяткі адсоткаў».

На думку Мяшкова, у шэрагу еўрапейскіх краін расце разуменне таго, «наколькі непрадукцыйныя санкцыі».

Нагадаем, сёння на 13 фізічных асоб - прадстаўнікоў самаабвешчаных «рэспублік» на ўсходзе Украіны і 5 арганізацый распаўсюдзяцца санкцыі ЕЗ.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках