5 траўня 2024, Нядзеля, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

3,5 тысячы кватэр Менска засталіся без электрычнасці

3
3,5 тысячы кватэр Менска засталіся без электрычнасці

Больш за 3,5 тысяч кватэр у Менску заставаліся без электрычнасці 2 лістапада.

Пра гэта паведамілі сайту charter97.org у МНС.

Паведамленне аб адсутнасці электраэнэргіі паступіла а 16.29. Спецыялісты высветлілі, што адключаны фідэр №202 на падстанцыі «Азярышча» на вуліцы Купрэвіча, 4. У выніку без электразабеспячэння засталіся 5 шматкватэрных жылых дамоў (577 кватэр) і 31 прыватны жылы дом у Партызанскім раёне, а таксама 17 шматкватэрных жылых дамоў (3074 кватэр) у Першамайскім раёне.

Электразабеспячэнне было адноўлена а 18.00. Час адключэння склаў 1 гадзіну 31 хвіліну. Аб'екты першай катэгорыі па надзейнасці электразабеспячэння не адключаліся.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках