5 траўня 2024, Нядзеля, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Фінляндыі: Сепаратысцкія выбары - тэатр абсурду

1
МЗС Фінляндыі: Сепаратысцкія выбары - тэатр абсурду

Расея парушыла ўмовы Менскага дагавора, заявіў кіраўнік МЗС Фінляндыі Эркі Туоміоя.

Сепаратысцкія «выбары» настолькі падобныя на абсурдны спектакль, што нават Расея павінна была зразумець, што прызнаваць іх не варта, мяркуе міністр замежных спраў Фінляндыі Эркі Туоміоя. Пра гэта ён напісаў у Facebook.

Дыпламат заявіў, што факт «выбараў» і іх прызнанне Масквой цалкам супярэчаць запэўненням расейскага кіраўніцтва, быццам яно не жадае ствараць «замарожаны канфлікт» ва Украіне. Выбары павінны былі адбыцца, адзначыў Туоміоя, але ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам, піша gordonua.com.

Лідар фінскай замежнапалітычнай установы падкрэсліў важнасць сумленных парламенцкіх выбараў. Нізкая яўка, на ягоную думку, азначае адсутнасць даверу ўкраінцаў да кіраўніцтва краіны. Ён параіў новай уладзе хутчэй узяцца за рэформы і выразна даваць справаздачу аб фінансавай дапамозе, якую Захад ёй дае.

У нядзелю 2 лістапада, на тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей баевікі правялі так званыя «выбары», вынікі якіх не прызнаў ніхто, акрамя Расеі.

Краіны Еўразвязу, ЗША, а таксама аўтарытэтныя міжнародныя арганізацыі, у прыватнасці АБСЕ і ААН, заявілі, што выбары, якія праводзяцца баявікамі, з'яўляюцца нелегітымнымі і супярэчаць Менскім дамоўленасцям.

Згодна з законам «Аб асаблівым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей», які ўвайшоў у дзеянне 18 верасня, пазачарговыя мясцовыя выбары на Данбасе павінны адбыцца 7 снежня. СБУ адкрыла крымінальную справу па выбарах у «ДНР» і «ЛНР» 2 лістапада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках