У Лунінцы ў вайсковай частцы застрэліўся афіцэр
33- 3.11.2014, 14:10
- 36,170
Трагедыя адбылася ў вайсковай частцы паблізу Лунінца раніцай 2 лістапада.
Надзвычайнае здарэнне адбылося 2 лістапада а 9.05 у адной з вайсковых частак, якая базуецца пад Лунінцом. 25-гадовы старшы лейтэнант, заступіўшы на дзяжурства, застрэліўся з табельнай зброі, піша media-polesye.by.
Маладзён родам з Бабруйска, халасты, у Лунінцы служыў па размеркаванні.
Прычыны, паводле якіх афіцэр наважыў звесці рахункі з жыццём, высвятляюцца. Праверку праводзіць Следчы камітэт.