5 траўня 2024, Нядзеля, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Сахаліне вагон пасажырскага цягніка зваліўся ў мора

6
На Сахаліне вагон пасажырскага цягніка зваліўся ў мора

Прыгарадны цягнік сышоў з рэек у Сахалінскай вобласці.

Як паведамілі ў рэгіянальным аддзяленні МНС РФ, адзін з вагонаў сарваўся з моста і зваліўся ў яр у бок мора. Прынамсі, тры чалавекі пацярпелі, паведамляе «Інтэрфакс».

Інцыдэнт адбыўся на перагоне паміж станцыяй «102 кіламетр» і «Краснаярскае». «На поўным хаду цягнік з невядомай прычыны зваліўся ў мора. Ёсць загінулыя, але дакладная колькасць людзей у цягніку пакуль невядомая», - распавёў работнік чыгункі, піша Lenta.ru.

Як паведамляе LifeNews, машыніст цягніка загінуў, яго памочнік атрымаў траўмы. Аднак прэс-сакратар Сахалінскага філіяла Далёкаўсходняй чыгункі Сяргей Дашчынскі зняпраўдзіў інфармацыю аб ахвярах. Паводле папярэдніх звестак інцыдэнт адбыўся праз размыў чыгуначнага палатна. У раёне надзвычайнага здарэння другі дзень захоўваюцца моцныя ападкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках