Украінскай спявачцы Ксеніі забаранілі ўезд у Беларусь
4- 3.11.2014, 15:03
- 17,108
Спявачка Ксенія, якая жыла і выступала ў Беларусі, больш не можа ўязджаць на тэрыторыю краін Мытнага саюза.
Пра гэта артыстка паведаміла ў эксклюзіўным інтэрв'ю ДэПо.
Даведаўшыся пра трагічныя падзеі на Еўрамайдане, Ксенія паспяшалася вярнуцца на радзіму. Але на мытні яе незаконна затрымалі і некалькі гадзін утрымлівалі ў спецыяльным пакоі. Пры гэтым у беларускіх мытнікаў не было ніводнага дакумента аб правамернасці іх дзеянняў.
«Гэта быў начны цягнік, і я ўпершыню заснула ў тую ноч пасля жудасных падзей на Майдане 19 лютага. Праўда, сон быў нядоўгім, бо памежнікі пачалі праверку дакументаў. Яны доўга глядзелі ў мае дакументы, затым паведамілі пра тое, што мне забаронены ўезд у Беларусь», - распавяла Ксенія.
Спявачку доўгі час утрымлівалі як злачынцу, але так і не змаглі патлумачыць, чаму яе затрымалі.
«Ніякіх дакументаў яны мне не паказалі і нават не змаглі аргументаваць забарону на ўезд. У мяне не было ніякіх парушэнняў. Мяне завялі ў памяшканне беларускай памежнай службы і ўтрымлівалі там некалькі гадзін. Без пратаколаў, без дакументаў. Яны павінны былі мяне дапытаць, але гэтага так і не здарылася. Мне толькі заявілі, што з гэтага часу я забароненая артыстка», - рэзюмавала яна.
Ужо ў Кіеве адвакаты Ксены былі апавешчаныя аб тым, што спявачцы забаронены ўезд на тэрыторыю Мытнага саюза тэрмінам на пяць гадоў. У Менску ў артысткі засталася нерухомасць, бізнэс і сваякі.
Мяркуючы па ўсім, Ксенія стала персонай нон грата праз актыўную грамадзянскую дзейнасць падчас Еўрамайдана. Спявачка змагла сабраць каля 100 тысяч грыўняў у дапамогу пратэстоўцам. Таксама яна збірала грошы для сем'яў, якія пацярпелі ад дзеянняў «Беркута» і выступала на Еўрамайдане ў Львове.
Цяпер спявачка жыве з братам у Кіеве і рыхтуе патрыятычную песенную праграму ў падтрымку адзінай Украіны і бярэ ўдзел у дабрачынных праектах.
Акрамя таго, артыстка дапамагае ўцекачам з Беларусі, якіх ва Украіне нямала.
«Шмат каго беларусаў, якія падтрымалі Украіну і якія пабывалі на Еўрамайдане, шантажуюць і запалохваюць. За прысутнасць на Еўрамайдане беларусам пагражае ад 15 да 25 гадоў пазбаўлення волі паводле артыкулаў тэрарызм і найміцтва», - кажа Ксенія.