5 траўня 2024, Нядзеля, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масквіча ў Менску не пусцілі ў рэстаран праз краcоўкі

59
Масквіча ў Менску не пусцілі ў рэстаран праз краcоўкі

У Менску адбыўся яшчэ адзін канфлікт паміж наведвальнікам і адміністрацыяй рэстарана.

У пятніцу адміністратар Wood and Fire адмовіла ў абслугоўванні тром гасцям праз тое, што адзін з іх быў у «элементах спартыўнага адзення». «Спартоўцам» быў масквіч, які прыехаў у госці да сваякоў. Цяпер сваякі маюць намер ісці да канца, дамагаючыся справядлівасці і пакарання вінаватых у інцыдэнце. Лісты адпраўленыя не толькі журналістам, але і ў Менгарвыканкам, Камітэт дзяржкантролю і Міністэрства гандлю, піша onliner.by.

- 31 кастрычніка я разам са сваёй жонкай і яе братам (грамадзянінам Расейскай Федэрацыі) адправіўся ў сталічную ўстанову Wood & Fire, - распавядае Антон. - У нас заставалася некалькі гадзін, каб павячэраць перад рэйсам Менск - Масква. У рэстаране мы былі ўжо шмат разоў з моманту яго адкрыцця.

Са слоў чытача, спачатку ўсё ішло па плане: афіцыянтка сустрэла на парозе ўстановы і прапанавала пакінуць верхнюю вопратку ў гардэробе. А потым штосьці пайшло не так.

- Раптам нам паведамілі, што адмаўляюць у наведванні рэстарана, аргументаваўшы наяўнасцю элементаў спартыўнай адзення. Афіцыянтка паказала на класічныя красоўкі цёмнага колеру, якія былі на нагах брата маёй жонкі. Агулам мы былі апранутыя ў класічную і зручную вопратку тыпу casual, без яркіх элементаў і уставак, якія маглі б прыцягваць залішнюю ўвагу, - працягвае чытач.

Яшчэ больш крыўдна наведвальнікам стала таму, што ў гэты ж момант з агульнай залы ў хол установы выбег вялікі чорны сабака, падобны на лабрадора.

- Наколькі мне вядома, наша заканадаўства забараняе наведванне хатнімі жывёламі (тым больш такіх памераў!) рэстаранаў, кавярняў, пабаў, крам і іншых грамадскіх месцаў. Акрамя таго, у гэты час у холе праводзілася фотаздымка. Бóльшая частка гасцей былі апранутыя не толькі ў спартыўны абутак, але і спартыўную вопратку, і свабодна перамяшчаліся па ўсёй установе, - абураецца Антон. - Практычна ўсе сталы былі вольныя, і складалася ўражанне, што акрамя фатографаў і абслугоўваючага персаналу наведвальнікаў больш не было. Унутраныя дакументы, якія рэгламентуюць дрэс-код і парадак наведвання ўстановы, ніхто з абслуговага персаналу, у тым ліку і адміністратарка Яна, назваць і даць не змаглі. Кнігу заўваг і прапаноў прыйшлося патрабаваць неаднаразова.

На думку Антона, усе вышэйзгаданыя факты гавораць не толькі аб парушэнні ўнутраных правілаў самім персаналам, але і аб адсутнасці раўнапраўя для пастаянных кліентаў. Больш за тое, падобнае агіднае стаўленне да гасцей сталіцы паказвае на адсутнасць гасціннасці не толькі гэтай установы, але і сталіцы агулам.

Далей у сваім лісце Антон просіць разабрацца ў сітуацыі і прыцягнуць вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці.

Журналісты патэлефанавалі ў рэстаран, каб пагаварыць з адміністратаркай Янай. У супрацоўніцы сваё бачанне сітуацыі.

- Нашы пастаянныя госці? Я працую ўжо некалькі месяцаў і ўпершыню іх бачыла. Шчыра кажучы, у нас дрэс-код, і пра гэта ведаюць усе пастаянныя наведвальнікі. Мы маглі б і пайсці насустрач, але маладыя людзі сталі паводзіць сябе занадта агрэсіўна, так звычайна паводзяць сябе нападпітку людзі. Мы не гатовыя абслугоўваць агрэсіўных гасцей. Тым больш у нас былі іншыя госці. Нікога з іх у спартыўнай вопратцы не было.

- А сабака быў?

- Сабака? Не, вядома. Нельга з сабакамі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках