30 красавiка 2024, aўторак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электрамабіль для Жырыноўскага таемна сабралі ў Шабанах

44
Электрамабіль для Жырыноўскага таемна сабралі ў Шабанах

На вытворчасць эксклюзіўных аўто мільярдэр Міхаіл Прохараў вылучыў мільён еўра.

Праект «Ё-мабіль» расейскі алігарх згарнуў яшчэ вясной, калі канчаткова стала зразумелая бесперспектыўнасць задумы. Тады патэнты на ўсе распрацоўкі бязвыплатна перадалі дзяржаве. А ў Менску ў «Ё-аўта» застаўся інжынірынгавы цэнтр, дзе вяліся распрацоўкі будучага гібрыднага аўтамабіля. Базу наважылі не зачыняць і паспрабаваць пачаць працаваць для іншых заказчыкаў. З арандаванага памяшкання ў Калодзішчах беларускія ё-інжынеры перабраліся ў Шабаны, дзе для іх выкупілі вытворчыя і офісныя памяшканні ў мясцовай друкарні. З тых часоў аб інжынерным цэнтры нічога не было чуваць, як раптам грымнула навіна: беларусы таемна пабудавалі электрамабілі, якія падораць вядомым расейскім палітыкам, уключаючы прэзідэнта Расеі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Паводле звестак спецыялізаванага партала rusautomobile.ru, беларускім распрацоўшчыкам Міхаіл Прохараў вылучыў мільён еўра. Гэтыя грошы сышлі на даследаванні і распрацоўкі, а таксама на пабудову чатырох асобнікаў аўтамабіля з назвай ё-Crossback EV. Машына значна адрозніваецца ад папярэдніх «Ё-мобіле», прадстаўленых летам 2013 года. Галоўнае змяненне ў канструкцыі - цяпер гэта не гібрыд, а чысты электрамабіль, які трэба зараджаць ад разеткі. Акрамя таго, дызайнеры змянілі знешнасць машыны, зрабіўшы яе больш агрэсіўнай, а кузаў цяпер не пяцідзверны, а трохдзверны.

У Шабанах спраектавалі і сабралі чатыры асобнікі - чырвоны, белы, сіні і чорны. Белы аўтамабіль Прохараў замовіў для сябе. Чорны застанецца ў распрацоўшчыкаў. Сіні падораць Уладзіміру Жырыноўскаму - Прохараў абяцаў гэта зрабіць яшчэ два гады таму падчас перадвыбарных дэбатаў. Слова ўдалося стрымаць толькі цяпер. Аб урачыстай цырымоніі перадачы ё-электрамабіля Жырыноўскаму ўжо абвясціла прэс-служба ЛДПР. Мерапрыемства пройдзе ў панядзелак у офісе групы «ОНЭКСІМ», якая належыць Прохараву. Каму прызначаны чырвоны электрамабіль, афіцыйна не называецца. Аднак ходзяць чуткі, што месяц назад аўтамабіль адправілі Уладзіміру Пуціну.

Фота: rusautomobile.ru

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках