30 красавiка 2024, aўторак, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Малдовы выбіраюць парламент

Жыхары Малдовы выбіраюць парламент

У Малдове адчыніліся выбарчыя ўчасткі на выбарах у парламент краіны.

Як адзначае агенцтва dpa, у іх могуць узяць удзел звыш 3 мільёнаў выбаршчыкаў, паведамляе Deutsche Welle.

На 101 месца ў парламенце Малдовы прэтэндуюць 19 партый, адзін блок і чатыры незалежныя кандыдаты. Для праходжання ў парламент незалежныя кандыдаты павінны набраць не менш як 2 адсоткі галасоў, партыі - 6 адсоткаў, удакладняе «Інтэрфакс».

Парламенту трэба будзе вызначыць будучы курс краіны. Кіруючая праеўрапейская кааліцыя спадзяецца паводле вынікаў выбараў працягнуць збліжэнне з Еўразвязам. Прарасейская апазіцыя выступае за дэнансацыю пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ і ўваходжанне ў Мытны саюз на чале з Расеяй.

Напярэдадні выбараў стала вядома, што ўзброеныя экстрэмісты рыхтавалі пераварот у краіне. Праваахоўныя органы Малдовы прадставілі новыя дэталі ператрусаў, праведзеных у хатах затрыманых чальцоў экстрэмісцкай арганізацыі «Антыфа». Акрамя зброі, мабільных тэлефонаў і буйных грашовых сум, у кватэрах былі знойдзеныя таксама дэталёвыя планы дзяржаўных устаноў Малдовы. Некалькімі днямі раней у Кішынёве, Бельцах, Сароках і іншых гарадах Малдовы былі затрыманыя 15 сяброў арганізацыі. Усе яны падазраюцца ў намеры арганізаваць масавыя беспарадкі.

За некалькі дзён да правядзення галасавання з выбараў была знятая прарасейская партыя, а яе лідар збег у Маскву. Забарона на ўдзел «Патрыі» ў выбарах з'явілася пасля абвінавачванняў, што гэтая палітычная сіла, за якой стаіць Расея, пасля выбараў будзе спрабаваць дэстабілізаваць сітуацыю ў Малдове.

Як чакаецца, першыя вынікі галасавання будуць абвешчаныя ўжо ў панядзелак, 1 снежня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках