29 красавiка 2024, панядзелак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя экстрэмісты рыхтавалі пераварот у Малдове

11
Узброеныя экстрэмісты рыхтавалі пераварот у Малдове

Праваахоўныя органы Малдовы прадставілі новыя дэталі ператрусаў, праведзеных у хатах затрыманых чальцоў экстрэмісцкай арганізацыі «Антыфа».

Акрамя зброі, мабільных тэлефонаў і буйных грашовых сум, у кватэрах былі знойдзеныя таксама дэталёвыя планы дзяржаўных устаноў Малдовы, паведамляе «Укринформ».

«Падчас ператрусаў у дамах і кватэрах сяброў арганізацыі «Антыфа» былі выяўленыя дэталёвыя планы дзяржаўных устаноў, у тым ліку Цэнтральнай выбарчай камісіі. Гэта дае нам падставу выказаць здагадку, што згаданая арганізацыя на самай справе мела на мэце сілавы захоп улады ў Малдове», - паведаміў журналістам пракурор Віарэл Марар.

Са слоў намесніка Генеральнага інспектаратам паліцыі Георге Каўкалюка, у хатах затрыманых былі знойдзеныя пісталеты, гранатамёты, гранаты, вайсковая ўніформа, новыя мабільныя тэлефоны і SIM-карты да іх, а таксама значныя сумы грошай у малдаўскіх леях і расейскіх рублях, піша NEWSru.ua.

Некалькімі днямі раней у Кішынёве, Бельцах, Сароках і іншых гарадах Малдовы былі затрыманыя 15 сяброў арганізацыі «Антыфа». Усе яны падазраюцца ў намеры арганізаваць масавыя беспарадкі падчас парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у Малдове ў нядзелю, 30 лістапада.

Суд Малдовы падтрымаў забарону на ўдзел прарасейскай партыі «Патрыя» на ўдзел у парламенцкіх выбарах, якія павінны адбыцца 30 лістапада. Такую пастанову Апеляцыйны суд Кішынёва прыняў 27 лістапада, паведамляе «Радыё Свабода».

Напярэдадні Цэнтральная выбарчая камісія краіны наважыла выключыць гэтую палітычную сілу з выбарчага працэсу за, як заявілі ў ЦВК, фінансавую падтрымку з-за мяжы. Гэта пастанова ўсё яшчэ можа быць абскарджаная ў Вярхоўным судзе Малдовы.

«Патрыю» фінансуе расейскі бізнэсовец малдаўскага паходжання Рэната Вусаты.

Ён будуе перадвыбарчую кампанію пад лозунгамі барацьбы з карупцыяй і называе судовую пастанову фінансуеай ім партыі «цыркам», заяўляючы, што будзе абскарджваць гэтую пастанову ў Вярхоўным судзе.

28 лістапада стала вядома, што Вусаты праз пагрозу арышту пакінуў тэрыторыю Малдовы і цяпер знаходзіцца ў Маскве. Пра гэта сам Вусаты паведаміў выданню Newsmaker па тэлефоне.

Са слоў Вусатага, аб тым, што рыхтуецца арышт, яму паведамілі позна ўвечары 27 лістапада, пасля чаго ён адразу наважыў пакінуць Малдову.

«Я прыехаў у аэрапорт за 20 хвілін да вылету. Выдадзена дзесяць ордэраў на ператрус у людзей са спісу Patria, выдадзены ордэр на мой арышт. Там тэрарызм, экстрэмізм, шпіянаж, кантрабанда у асабліва буйных памерах», - сказаў Вусаты.

Палітык паведаміў, што ў пятніцу дасць у расейскай сталіцы прэс-канферэнцыю і закліча сваіх прыхільнікаў і выбаршчыкаў байкатаваць выбары.

«Патрыя» была зарэгістраваная палітычнай партыяй у верасні. Апошнія апытанні грамадскай думкі паказалі, што яна мае дастаткова падтрымкі, каб атрымаць месцы ў новым парламенце.

Забарона на ўдзел «Патрыі» ў выбарах з'явіўся пасля абвінавачванняў, што гэтая палітычная сіла, за якой стаіць Расея, пасля выбараў будзе спрабаваць дэстабілізаваць сітуацыю ў Малдове.

Напружанне ў дачыненнях паміж Расеяй і Малдовай узмацнілася пасля таго, як гэтая постсавецкая краіна, якая мяжуе з Украінай і Румыніяй, падпісала пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам у чэрвені гэтага года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках