30 красавiка 2024, aўторак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежныя музыкі выкрэсліваюць Расею з гастрольных графікаў

14
Замежныя музыкі выкрэсліваюць Расею з гастрольных графікаў

Расея можа апынуцца ў музычнай блакадзе.

У бліжэйшыя месяцы на афішах усё радзей будуць сустракацца імёны замежных артыстаў, прагназуюць некаторыя ўдзельнікі рынку. Заходнія зоркі ўжо цяпер выкрэсліваюць Маскву і Пецярбург з гастрольных графікаў, піша «Коммерсант».

Расейскія меламаны адчулі нядобрае яшчэ вясной. У сакавіку аб скасаванні летніх канцэртаў абвясціў брытанскі рок-музыка, былы фронтмэн Led Zeppelin Роберт Плант. Арганізатары патлумачылі гэтую пастанову зменамі ў лагістыцы тура. У пачатку красавіка ў Маскву і Пецярбург перадумаў ехаць заснавальнік гурту Dire Straits Марк Нопфлер. Спявак пайшоў на такі крок праз ціск расейскіх уладаў на праваабаронцаў. Неўзабаве зоркі сталі масава адмаўляцца ад выступаў. Падзеі ва Украіне зрабілі Расею ізгоем у вачах многіх заходніх артыстаў, мяркуе гендырэктар агенцтва «Кушнір Прадакшн» Аляксандр Кушнір.

«Прычыны былі смешныя, пачынаючы з запісу студыйных альбомаў, што несур'ёзна, паколькі гэты працэс плануецца загадзя, заканчваючы нейкімі раптоўнымі хваробамі. Вельмі многія фестывалі атрымаліся аслабленыя, колькасць адмоў на фестывалі KUBANA раўнялася ці то 13, ці то 15 артыстам. Склад фестывалю «Пікнік «Афішы», напэўна, мацнейшага фестывалю, выглядаў самым слабым за апошнія 10 гадоў, таму што артысты проста не хацелі ехаць у Расею. Сарваныя бюджэты вельмі многіх клубаў і многіх прамоўтэраў», - паведаміў Кушнір.

Спіс летніх фестываляў налета значна скароціцца, упэўнены прадзюсер. Замежныя калектывы асцерагаюцца і таго, што іх канцэрты могуць быць сарваныя. У чэрвені на сцэну не змог падняцца хэдлайнер Park Live Мэрылін Мэнсан. Шоў скасавалі праз званкі аб закладзенай бомбе. Супраць такой музыкі актыўна выступалі праваслаўныя актывісты. Змагары за маральнасць прыклалі руку і да скасавання іншых канцэртаў: металістаў з гуртоў Cannibal Corpse, Behemoth і Cradle of Filth. Сумны досвед калег спалохаў славенскі калектыў Laibach, тыдзень таму ягоныя ўдзельнікі паведамілі, што не прыедуць на гастролі ў лютым, як планавалі раней. Аднак агулам гэтая хваля негатыву сходзіць, упэўнены прэзідэнт канцэртнага агенцтва TCI Эдуард Ратнікаў.

«2015 даволі шчыльна ужо заняты гастролямі артыстаў, напрыклад, Робі Уільямс прыязджае ў Санкт-Пецярбург 9 красавіка, у Маскву 12 красавіка, у канцы траўня ў Маскве і Санкт-Пецярбургу выступае Нік Кейв. Зусім нядаўна нашым калегам пацвердзіла свой удзел у фестывалі ў Санкт-Пецярбургу і Маскве гурт Muse ў сярэдзіне чэрвеня. Гурт System of a Down пацвердзіў свой адзіны канцэрт у Расеі. З многімі артыстамі вядуцца перамовы, там і Лана Дэль Рэй, і Роджэр Уотрес, і Metallica, і AC/DC », - распавёў «Камерсант FM»Ратнікаў.

Прыхільнікі заходніх музыкаў бліжэйшым часам могуць сутыкнуцца яшчэ з адной праблемай. Праз паслабленне рубля квіткі на канцэрты, паводле некаторых ацэнак, падаражэюць на 20-30%. Каб прытармазіць гэты працэс, арганізатарам давядзецца браць дадатковыя выдаткі на сябе, адзначыў гендырэктар кампаніі «Глабальныя камунікацыі» Андрэй Агапаў.

«Наступствы скачка мы будзем ацэньваць, напэўна, праз паўгода. Натуральна, цяпер мы пакуль жывем запасамі і кантрактамі, якія заключылі вясной ці летам. Мы вымушаны ў большасці выпадкаў самі несці страты, у нас ёсць, вядома, якія-небудзь грашовыя запасы, якія мы можам спажыць на дадатковыя выплаты праз павышэнне курсу даляра і еўра, але да вясны гэтая сітуацыя абвострыцца», - упэўнены Агапаў.

На ваганні валютных курсаў скардзіцца і расейскі шоў-бізнэс. Артысты, якія яшчэ нядаўна збіралі поўныя залы, вымушаныя скасоўваць выступу праз нізкі попыт на квіткі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках