3 траўня 2024, Пятніца, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі бізнес баіцца масавых банкруцтваў праз санкцыі

8
Расейскі бізнес баіцца масавых банкруцтваў праз санкцыі

Аптымістычныя прагнозы ў дачыненні да слабога ўплыву санкцый на расейскі бізнес, якія гучалі вясной гэтага года, не апраўдаліся.

Негатыўныя наступствы ў выпадку далейшага захавання санкцый і банкруцтва расейскіх кампаній пагражаюць таксама і заходняму бізнесу, лічыць прэзідэнт Расейскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) Аляксандр Шохін, паведамляе zn.ua.

"Калі расейскія кампаніі пачнуць аб'яўляць дэфолты, то, у першую чаргу, пацерпяць еўрапейскія крэдыторы і інвестары, у якіх у закладзе знаходзяцца акцыі расейскіх кампаній", - сказаў ён на другім круглым стале "Украіна ў Еўропе: свет і развіццё" ў Вене ў панядзелак , 3 лістапада.

Шохін растлумачыў, што расейскім прыватным кампаніям і банкам трэба ў гэтым і наступным годзе выплаціць 160 млрд. даляраў знешніх пазык, а зараз канал рэфінансавання, якім яны карысталіся ў мінулым, перарэзаны.

Ён адзначыў, што ўплыў санкцый на ўсе сектары расейскага бізнесу звязаны з тым, што пад іх трапілі расейскія банкі з дзяржаўным капіталам, якія займаюць больш за палову банкаўскага сектара, крэдытуюць, у тым ліку, малы і сярэдні бізнес.

Шохін дадаў, што праведзенае РСПП апытанне чальцоў саюза паказаў, што найбольш адчувальнымі санкцыямі стала абмежаванне доступу да высокіх тэхналогій, тады як праблему доступу да фінансавання і крэдытных рэсурсаў рэспандэнты паставілі на другое месца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках