29 красавiка 2024, панядзелак, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ермаковіч: Мы гатовыя навязаць «Шахцёру» барацьбу

9
Аляксандр Ермаковіч: Мы гатовыя навязаць «Шахцёру» барацьбу

БАТЭ сёння сустракаецца з украінскім клубам у матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў.

«Нам вельмі цяжка спаборнічаць з мацёрымі спаборнікам па групе - у розных кампанентах. Таму наша галоўная задача ў гэтым турніры ў тым, каб атрымаць досвед і, натуральна, пастарацца быць канкурэнтаздольнымі, - заявіў галоўны трэнер барысаўчан Аляксандр Ермаковіч. - Мы стараемся. А што з гэтага атрымаецца, паглядзім, у снежні».

Як заявіў трэнер, нягледзячы на хатняе паражэнне ад украінцаў з лікам 0:7, ягоная каманда настроена аптымістычна і гатовая навязаць барацьбу спаборніку, паведамляе прэс-служба клуба.

«Мы дастаткова грунтоўна прааналізавалі нашы дзеянні ў Барысаве. Разумеем, што нарабілі вельмі шмат памылак, якія ў Лізе чэмпіёнаў не даруюць. Паспрабуем заўтра выправіцца ці, хоць бы, не дапускаць такія памылкі, якіх было шмат у першай гульні. Але гэта не значыць, што да яе мы не былі гатовыя і не чакалі хуткіх нападаў «Шахцёра». У футболе адна справа - ведаць і зусім іншае - процідзейнічаць апаненту», - падкрэсліў Ермаковіч.

Са слоў паўабаронцы Аляксандра Валадзько, каманда хоча рэабілітавацца ў вачах заўзятараў. «Той матч з «Шахцёрам» ужо намі зайграў. Пасля яго былі паядынкі чэмпіянату, прычым сур'ёзнага ўзроўню, і мы з гонарам выйшлі са складанага становішча. Таму, думаю, усё будзе нармальна», - сказаў гулец.

Матч «Шахцёр» - БАТЭ пройдзе ў Львове 5 лістапада, пачатак а 22.45 паводле менскага часу. Праз баявыя дзеянні ў Данецку ўкраінскі клуб не можа гуляць на сваім стадыёне.

Становішча каманд у групе Н: «Порту» - 7 балаў (розніца мячоў 10-3), «Шахцёр» - 5 (9-2), БАТЭ - 3 (2-14), «Атлетык» - 1 (2-4) . У першым туры барысаўчане прайгралі на выездзе «Порту» - 0:6, а ў другім на сваім полі ўзялі верх над «Атлетыкам» - 2:1.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках