29 красавiка 2024, панядзелак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Войска РФ на мяжы з Украінай - парушэнне Менскага пратаколу

3
Дзярждэп ЗША: Войска РФ на мяжы з Украінай - парушэнне Менскага пратаколу

Дзярждэп ЗША чакае пацверджання інфармацыі NATO аб большай актыўнасці войскаў РФ каля ўкраінскай мяжы.

Заявы NATO аб канцэнтрацыі расейскіх войскаў каля мяжы з Украінай сур'ёзна занепакоілі ЗША. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Джэн Псакі ў аўторак, 4 лістапада, паведамляе РІА «Новости».

Пры гэтым яна адзначыла, што не мае незалежных звестак, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю. «Мы па-ранейшаму занепакоеныя інфармацыяй, якая паступае, аб магчымай актыўнасці расейскіх войскаў паблізу ўкраінскай мяжы, хоць у мяне няма незалежных звестак, якія пацвярджаюць яе. Як вы ведаеце, мы цесна працуем з NATO у гэтых пытаннях - адсочвання падобнай актыўнасці», - заявіла Псакі.

«Вядома ж, гэта (такая магчымая актыўнасць) будзе з'яўляцца парушэннем менскага пратаколу, і мы надалей ціснем на абодва бакі, каб дамагчыся іх выканання», - сказала Псакі.

Прадстаўнік Дзярждэпу падкрэсліла, што «ўкраінскія ўлады прыкладаюць усе намаганні для таго, каб выконваць палажэнні менскага пратаколу. У той час як Расея і падтрыманыя ёю сепаратысты надалей парушаць ўласныя абавязанні ў рамках гэтых пагадненняў».

Напярэдадні генеральны сакратар NATO Енс Сталтэнбэрг заявіў, што да мяжы з Украінай набліжаюцца расейскія войскі, а Масква надалей трэнеруе і забяспечвае абсталяваннем сепаратыстаў на ўсходзе краіны.

Раней ЗША абвінавацілі Расею ў нарошчванні сіл ля мяжы з Украінай.

Пасля абвастрэння сітуацыі на Украіне расейскія ўзброеныя сілы правялі серыю вучэнняў паблізу заходняй мяжы. Самай маштабнай стала праверка ў чэрвені боегатоўнасці войскаў Цэнтральнай вайсковай акругі, у якой былі задзейнічаныя звыш 65 тысяч чалавек. Акрамя таго, у Растоўскай вобласці і на Стаўраполлі з 29 па 31 ліпеня прайшлі трохдзённыя лётна-тактычныя вучэнні, у якіх былі задзейнічаны больш за 30 гелікоптэраў.

12 кастрычніка Уладзімір Пуцін загадаў вярнуць войскі з вучэнняў у Растоўскай вобласці ў месцы пастаяннай дыслакацыі. Улады Украіны, краін Захаду і прадстаўнікі NATO не пацвердзілі поўнага адводу войскаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках