29 красавiка 2024, панядзелак, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР запусціла новы завод для ўзбагачэння ўрану.

КНДР запусціла новы завод для ўзбагачэння ўрану.

Дзякуючы яму магутнасці КНДР у вырабе ядзерных боепрыпасаў выраслі ўдвая.

Пра гэта паведамляе ў сераду, 5 лістапада, паўднёвакарэйская газета «Чунан ільба» са спасылкай на звесткі разведкі, піша Lenta.ru.

Новы завод плошчай 0,2 гектара быў узведзены за два гады ў ядзерным комплексе ў Ёнбене і нядаўна быў запушчаны ў працу, сцвярджае выданне. Дзякуючы павелічэнню магутнасцяў Паўночная Карэя, паводле ацэнак газеты, зможа вырабляць у год да 80 кілаграмаў высокаўзбагачонага ўрану, што дастаткова для вырабу ад чатырох да пяці ядзерных зарадаў.

У жніўні 2013 аб магчымасці будаўніцтва новага комплексу ў Ёнбене заявілі ў Інстытуце навукі і міжнароднай бяспекі (Institute for Science and International Security, ISIS). Пасля аналізу спадарожнікавых здымкаў комплексу эксперты прыйшлі да высновы, што Пхеньян пастанавіў павялічыць ягоную магутнасць удвая, размясціўшы там дадаткова 2 тысячы цэнтрыфуг для ўзбагачэння ўрану.

Эксперты мяркуюць, што комплекс у Ёнбене на гэты момант прызначаны для вытворчасці энэргіі ў мірных мэтах. Аднак яго можна пераарыентаваць на вайсковыя патрэбы. КНДР раней правяла ўжо тры ядзерных выпрабаванні: у 2006, 2009 і 2013 годзе. У першых двух выпадках вайскоўцы выпрабоўвалі бомбы на аснове плутонію, а пра характарыстыкі апошняй бомбы дагэтуль нічога невядома. Пхеньян адмаўляецца пускаць замежных інспектараў на свае ядзерныя аб'екты. Кіраўніцтва краіны аргументуе патрэбу ў ядзернай зброі неабходнасцю стрымліваць агрэсію, у першую чаргу, з боку ЗША. У адказ на гэта ў дачыненні да Пхеньяна ўведзеныя эканамічныя санкцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках