29 красавiка 2024, панядзелак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Зяленскі параіў беларусам берагчы незалежнасць

8
Уладзімір Зяленскі параіў беларусам берагчы незалежнасць

Уладзімір Зяленскі і «Квартал 95» адправіліся на гастролі ў Беларусь.

Публіка прымала комікаў неверагодна цёпла, піша joinfo.ua.

Уладзімір Зяленскі цяпер перажывае не лепшы перыяд у жыцці. Яго грунтоўна неўзлюбілі ў Расеі, прарасейскія актывісты нават змагаліся за тое, каб забараніць шоўмэну ўезд у краіну. Праўда, у Мінкульце РФ такую ініцыятыву асудзілі і Зяленскага пакінулі ў спакоі. Нямала прыемных эмоцый студыі «Квартал 95» падарыў канцэрт у Менску.

Не абышлося і без патрыятычных праяў «кварталаўцаў» на сцэне. Падчас выканання кампазіцыі пра Украіну, гледачы падняліся і пляскалі стоячы, у многіх на вочы навярнуліся слёзы. Зала скандавала: «Слава Украіне». Гэта так кранула Зяленскага, што ён параіў беларусам берагчы незалежнасць, як сваё вока.

Дарэчы, выступ студыі «Квартал 95» у Бабруйску арганізатары скасавалі. Пагаворвалі, што прычына - ідэйныя меркаванні, хоць афіцыйна было заяўлена, што квіткі прадаваліся дрэнна. Тая ж доля спасцігла выступ комікаў і ў Гародні. Праўда, пазней абвясцілі, што канцэрты проста перанеслі на сакавік 2015 года.

Уладзіміра Зяленскі неўзлюбілі ў суседняй Расеі пасля таго, як ён стаў актыўна гастраляваць па гарнізонах жаўнераў з зоны АТА, а атрыманыя ад канцэртаў грошы ахвяраваў на патрэбы ўкраінскага войска.

Раней Уладзімір Зяленскі паведамляў, што яму сумна ад таго, што некаторыя з расейскіх калег не хочуць бачыць, што на самой справе адбываецца на Усходзе Украіны. Але ён рады, што многія з ягоных сяброў ўсё ж падтрымліваюць украінцаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках