29 красавiка 2024, панядзелак, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Валенса: Пуцін абвясціў свету вайну, мы павінны даць годны адказ

14
Лех Валенса: Пуцін абвясціў свету вайну, мы павінны даць годны адказ

Свет павінен быць салідарны з Украінай.

Падчас афіцыйных урачыстасцяў прасоўвання ў Еўрапейскім Парламенце былы польскі прэзідэнт Лех Валенса заявіў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвясціў свету вайну. Пра гэта УНН паведамляе са спасылкай на «Польскае радыё».

Ён занепакоены небяспечнай сітуацыяй на ўсходзе Украіны.

«Калі Украіна аддавала ядзерную зброю, вялікія дзяржавы далі гарантыю тэрытарыяльнай непадзельнасці Украіне, а ён (Пуцін) яе парушыў і сарваў дамоўленасці, таму гэта вайсковы выклік, ён абвясціў вайну свету», - сказаў экс-прэзідэнт.

На яго перакананні, Пуцін «выкарыстоўвае недазволеныя метады».

«Еўропа і свет нясуць адказнасць, а такім чынам, пазбягаюць супрацьстаяння, а ён з тым сваім вайсковым ломам ідзе, гэта вельмі небяспечная сітуацыя, мы павінны быць салідарныя і даць годны адказ», - сказаў Валенса.

Падчас урачыстага вечара ў Еўрапарламенце святкавалі у тым ліку і 25-ю гадавіну свабоднай Польшчы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках