29 красавiка 2024, панядзелак, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У нас 400 тысяч гультаёў, патрэбныя рашучыя меры

136
Лукашэнка: У нас 400 тысяч гультаёў, патрэбныя рашучыя меры

Дыктатар вярнуўся з адпачынку і патрабуе прымусіць усіх працаваць.

Лукашэнка патрабуе рашучых мер, каб прымусіць «дармаедаў працаваць». Пра гэта ён заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам ТАА «Протас» У Магілёўскай вобласці, паведамляе БелТА.

«Вы ўжо чулі маё неадназначна ўспрынятае патрабаванне: каб усе, хто можа, працавалі. Ніякага дармаедства, - сказаў ён. - А то хтосьці не працуе, падаткі не плаціць, не горш за цябе жыве. Пры гэтым карыстаецца адукацыяй, аховай здароўя, якія практычна бясплатныя ці за мізэрную плату».

Лукашэнка пацвердзіў жорсткае патрабаванне, каб «дармаедаў» прымушалі працаваць. З ягоных слоў, «сёння ў краіне каля 400 тысяч гультаёў». Але гэта не тычыцца тых, хто працуе ў Расеі.

«Маўляў, Лукашэнка прымушае ўсіх, хто працуе ў Расеі, вярнуцца. Гэта не так. Зарабляеце, дасылаеце сюды грошы - гэта ваш уклад. Гаворка ідзе пра іншых - пра лайдакоў, якія не працуюць ні ў Беларусі, ні ў Расеі, ні ў іншых краінах», - падкрэсліў ён. «А дажывуць да 60 гадоў, запатрабуюць: давайце пенсіі. А адкуль пенсіі? Ад нас з вамі, - заўважыў дыктатар. - Таму я і патрабую рашучых мер у барацьбе з тымі, хто нідзе не працуе».

Кожны павінен працаваць, прыносіць карысць сям'і і дзяржаве, падкрэсліў Лукашэнка. «Адказнасць дзяржавы зразумелая - гэта клопат пра дзяцей, адукацыя, ахова здароўя. Гэта абарона і бяспека і многае іншае. А для гэтага таксама патрэбныя грошы», - працягнуў ён.

«Але калі вы скажаце, што для гэтага грошы не патрэбныя, тады мы зробім некалькі хуткіх крокаў да таго, што адбываецца ва Украіне», - адзначыў ён. Падсумоўваючы тэму, падчас размовы з магілёўцамі Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што на дзяржаўным узроўні будуць прынятыя неабходныя меры для барацьбы з дармаедствам.

Раней Менгарвыканкам заяўляў, што мае намер лабіраваць папраўкі ў заканадаўства, якія дазваляюць гвалтоўна прымушаць працаваць асобныя катэгорыі «дармаедаў». У першую чаргу, гаворка ідзе пра «дармаедаў» - завінавачаных. Спецыяльны комплекс мер у развязанні пытання з працаўладкаваннем беспрацоўных таксама праводзіцца міліцыяй.

Чыноўнікі на працягу апошняга месяца прыдумляюць усё больш вытанчаныя метады ў «вытрасанні» грошай з утрыманцаў, якіх у краіне налічваецца каля 140 тысяч чалавек. Прапануюць іх саджаць, пазбавіць бясплатнай медыцыны і адукацыі, увесці падатак у памеры $1000 у год. Гэтыя новаўвядзенні закрануць усіх паўналетніх грамадзян Беларусі, якія не плацяць у казну на працягу паўгода.

Напісаць каментар 136

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках