29 красавiка 2024, панядзелак, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Амур» узяў рэванш у менскага «Дынама»

3

У чарговым матчы чэмпіянату КХЛ 5 лістапада менскае «Дынама» саступіла ў Хабараўску мясцоваму «Амуру» - 2: 4 (1: 1, 1: 3, 0: 0).

Шайбы закінулі:

у «Дынама» - Аляксандр Мацярухін (16.27, асістэнты - Мэт Элісан, Нік Бэйлі, у большасці), Аляксандр Кулакоў (30.32, асістэнт - Мэт Элісан);

у «Амура» - Аляксандр Разанцаў (0.53, асістэнт - Зміцер Лугін), Зміцер Лугін (24.58, асістэнты - Міхаіл Фісенка, Марцэл Гашчак), Міхаіл Фісенка (33.24, асістэнты - Дзяніс Яжоў, Зміцер Лугін), Марцэл Гашчак (37.42, асістэнты - Міхаіл Фісенка, Аляксандр Логінаў).

Склад «Дынама»: Тэйлар; Нагачоў - Бэйл, Калюжны (к) - Шчэхура - Мацярухін; Гарошка - Крайчак, Кулакоў - Элісан - Веске; Лісавец - Шынкевіч, Мялешка - Усенка - Развадоўскі; Захараў - Дрозд - Лапачук; Філічкін.

27 кастрычніка «Дынама» і «Амур» сустракаліся ў Менску, і тады перамогу па булітах атрымалі «зубры» - 3: 2, піша БелаПАН.

Пасля 24 гульняў «Дынама» з 43 ачкамі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 11 перамог у асноўны час, 2 - у авертайме, 1 - па булітах і зведаўшы 6 паражэнняў у асноўны час, 1 - у авертайме і 3 - па булітах (розніца шайбаў 66-57).

Наступныя пяць матчаў «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 7 лістапада - з Уладзівастоцкім «адміралам», 12-га - з «Ёкерытай» з Хельсінкі, 14-га - з рыжскім «Дынама», 17-га - з піцерскім СКА, 19 -га - з заграбскім «Медвешчаком».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках