29 красавiка 2024, панядзелак, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штукар Сафронаў зладзіў на вуліцы ў Маскве п'яны дэбош

20
Штукар Сафронаў зладзіў на вуліцы ў Маскве п'яны дэбош

Вядомы тэлевядучы і ілюзіяніст Сяргей Сафронаў разам са сваёй жонкай зладзіў п'яны дэбош на вачах супрацоўнікаў ДПС.

Інцыдэнт адбыўся на Севастопальскім праспекце ў адзін са святочных вечароў, піша LifeNews.

У сувязі з падазронымі паводзінамі пасярод праезнай часткі патрульныя спынілі аўтамабіль Honda Accord. За стырном машыны была 28-гадовая Марыя Сафронава, а яе муж вядомы штукар знаходзіўся на пасажырскім крэсле. Паводле знешніх прыкметаў і паводзінаў хуліганаў інспектары вызначылі, што абодва яны ў стане алкагольнага ап'янення. А замест таго, каб на просьбу супрацоўнікаў ДІБДР падаць дакументы, Сафронавы замкнуліся ў машыне. Патрульныя выклікалі падмацаванне, паколькі інакш не маглі ўціхамірыць пару.

І гэта ўжо не першы выпадак, калі Сяргей Сафронаў і ягоная жонка былі злоўленыя нецвярозымі за стырном. Марыю раней пазбавілі правоў на 20 месяцаў за падобную правіну, якую яна ўчыніла летам. Сам штукар трапіўся нецвярозым за стырном яшчэ раней, сёлета ў траўні. Тады суд пазбавіў яго пасведчання кіроўцы да 2016 года.

Цяпер Марыі, якая ў гэтым разам знаходзілася нецвярозая за стырном, пагражае вялікі штраф альбо арышт тэрмінам да 50-ці дзён.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках