29 красавiка 2024, панядзелак, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Ступень IQ закладваецца на генетычным узроўні

19
Навукоўцы: Ступень IQ закладваецца на генетычным узроўні

Амерыканскі навуковец з Універсітэта штата Фларыда сцвярджае, што геніямі не становяцца - імі нараджаюцца.

Шэраг навукоўцаў з Універсітэта штата Фларыда правялі даследаванні, каб устанавіць, што ўзровень IQ закладваецца яшчэ на генетычным узроўні. У гэтым эксперыменце прынялі ўдзел сям'і, якія выхоўваюць двух роўных ва ўзросце дзяцей - адзін прыёмны, адзін родны. Цягам пэўнага жыццёвага этапу гэтыя дзеці прайшлі тры слоўнікавых тэсты з малюнкамі - спачатку ў школе, потым у 18 гадоў, а затым у 26 гадоў. Паасля заканчэння даследаванняў навукоўцы ўстанавілі, што ступень IQ не кроўных братоў і сясцёр, якія жывуць у адной сям'і, цалкам адрозніваецца, піша vladtime.ru.

Такім чынам, спецыялісты прыйшлі да высновы, што інтэлект не развіваецца падчас выхавання, а аддаецца пры нараджэнні ўжо праз спадчыну. Таму ў бацькоў з высокім узроўнем IQ нарадзіць на свет дзіця-генія нашмат больш шанцаў, заяўляюць амерыканскія спецыялісты.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках