28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карціну ван Гога прадалі за $62 мільёны

15
Карціну ван Гога прадалі за $62 мільёны

Прыватны пакупнік выклаў амаль 62 мільёны даляраў за карціну "Нацюрморт. Ваза з рамонкамі і макамі".

Карціну Вінцэнта ван Гога "Нацюрморт. Ваза з рамонкамі і макамі", створаную майстрам у канцы жыцця, прадалі ў Нью-Ёрку за 61,8 мільёнаў даляраў, паведамляе BBC.

Паводле паведамлення, гэтая сума перавысіла адзнаку карціны на аўкцыёне Sotheby's, якая складала да 50 мільёнаў даляраў, піша Корреспондент.net.

Адзначым, што Ван Гог намаляваў карціну ў французскім доме свайго лекара за некалькі месяцаў да смерці, у 1890 годзе. Гэтая праца была адной з нямногіх, прададзеных за ягонае жыццё. Зрэшты, нацюрморт не пабіў рэкорд продажаў нідэрландскага мастака - найбольшая цана, заплачаная за ягоны твор, складае 82,5 мільёнаў даляраў.

Паводле слоў арганізатараў Sotheby's, карціну набыў прыватны пакупнік з Азіі. Пры гэтым партрэт доктара Гашэ - лекара, чые кветкі Ван Гог намаляваў у гэтай апошняй прададзенай працы, - сышоў з малатка за рэкордны кошт у 1990 годзе.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках