28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO правядзе буйнамаштабныя вучэнні ва Усходняй Еўропе

3
NATO правядзе буйнамаштабныя вучэнні ва Усходняй Еўропе

У вучэннях NATO будуць задзейнічаныя некалькі тысяч вайскоўцаў.

NATO плануе правесці буйныя вайсковыя вучэнні з удзелам некалькіх тысяч вайскоўцаў у краінах Усходняй Еўропы і Балтыі. Пра гэта заявіў камандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі NATO у Брунсюме (Нідэрланды) генерал Ханс-Лотар Дамрэзе, паведамляе РІА «Новости».

«Раней мы праводзілі манеўры з удзелам 25-40 тысяч жаўнераў толькі ў заходніх краінах-сябрах NATO, і я магу ўявіць сабе, што ў будучыні мы арганізуем падобнае мерапрыемства таксама і ва Усходняй Еўропе і краінах Балтыі», - сказаў военачальнік, аднак не ўдакладніў тэрміны правядзення вучэнняў. З ягоных слоў, альянс «стварае сілы хуткага рэагавання» (СХР) колькасцю ад 5 да 7 тысяч чалавек, якія за два-пяць дзён змогуць дасягнуць раёна баявых дзеянняў».

«Некаторыя злучэнні СХР, якія мы таксама называем «Вастрыё дзіды», змогуць быць задзейнічаныя праз два дні, астатнія праз тры і пяць дзён. Так што гэта будзе шматступенны працэс», - адзначыў Дамрэзе, нагадаўшы, што заяўленая раней колькасць СХР складала ад 3 да 5 тысячы вайскоўцаў.

Адзначым, нядаўна галоўнакамандуючы сіламі NATO ў Еўропе Філіп Брыдлаў заявіў аб неабходнасці дадатковых войскаў і тэхнічнага абсталявання. Амерыканскі генерал асцерагаецца «замарожанага канфлікту» ў сувязі з падзеямі ва Украіне.

5 верасня сёлета на саміце NATO ва Уэльсе быў зацверджаны план дзеянняў павышэння боегатоўнасці Паўночнаатлантычнага альянсу. У сувязі з гэтым ствараецца спецыяльная перадавая група Сіл хуткага рэагавання колькасцю некалькі тысяч чалавек, якая павінна здабыць здольнасць разгортвання ў любым пункце свету цягам двух дзён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках