28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец забіў фантастычны гол «нажніцамі» ў Лізе Еўропы (Відэа)

7

Васіль Кабіна патрапіў у брамкі палякаў у Варшаве.

Фантастычны гол атрымаўся ў паўабаронцы харкаўскага «Металіста» Васіля Кабіна ў Лізе Еўропы.

У матчы 4-га тура супраць польскай «Легіі» ўкраінец забіў «нажніцамі», паведамляе ТСН.

«Мой гол? Думаю, сем разоў з дзесяці ў падобных сітуацыях я дакладна заб'ю. На трэніроўках я забіваю чатыры разы з пяці. Гэта 100 адсоткаў. Атрымліваецца: з дзесяці сем павінен забіць. Так што - гэта не было выпадкова. Быў стандарт, мяч завіс у паветры, я змог хутка ацаніць дзеянні абаронцы «Легіі», які хацеў згуляць галавой, але не стаў гэтага рабіць, і тут жа прабіў у падзенні праз сябе. Калі б абаронца затым усё ж наважыўся б пайсці на мяч, то той заляцеў бы ў брамкі разам з ягонай галавой», - распавёў Кабіна аб сваім цуда-голе.

На жаль, гэты супергол не дапамог «Металісту». Харкаўчане, у выніку, пацярпелі паразу з лікам 1:2 і страцілі ўсе шанцы на плэй-оф.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках