27 красавiка 2024, Субота, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Індыі Boeing 737 пры ўзлёце ўрэзаўся ў карову

18
У Індыі Boeing 737 пры ўзлёце ўрэзаўся ў карову

У індыйскім горадзе Сурат пасажырскі самалёт Boeing 737 пры ўзлёце ўрэзаўся ў карову, што заблукала па ўзлётна-пасадачнай паласе.

Кампанія SpiceJet, якой належыць самалёт, была вымушаная адмяніць рэйс. Паведамляецца, што ў выніку інцыдэнту Boeing 737 панёс значныя пашкоджанні.

Карова памерла ў выніку атрыманых пашкоджанняў. Пасажырам была дадзеная магчымасць даляцець да Дэлі, паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва Reuters.

Як патлумачыла кампанія, карова магла выпадкова зайсці на ўзлётна-пасадачную паласу праз дзірку ў агароджы аэрапорта. Пілот не заўважыў жывёлу праз цемру.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках